?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Азалія

 Яшчэ на дзень народзінаў падарыла мне сяброўка незямной прыгажосці азалію у вазоне, усю у бела-ружовых кветках (я нават празвала яе з гэтай нагоды Зефірушкай). На той момант я была шчаслівая ў няведанні, як жа трэба з ёй абыходзіцца. А як даведалася - за сэрца схапілася. Прагжуня, аказваецца, вельмі капрызная, і правілаў, па якіх ствараюцца ідэльныя для яе ўмовы - проста тысяча і адно. Але гэта ў тэорыі. На практыцы ўсё аказалася крыху прасцей - падазраю, што гэта праз шчырую прывязаннасць да кветкі :)

Калі азалія распусціла ўсе свае бутоны, я яе сфатаграфавала. А малодшая сястра, разбіраючы фотаздымкі, ці захавала фота кветкі так, што я не магу знайсці, ці проста выдаліла і не прызнаецца. Эх.

Месяцы два я охала і ахала, сузіраючы квітнеючае цуда. А пасля цуда скончылася, завяўшыя бутоны я абарвала, кусцік крыху пастрыгла і выставіла на паўночны балкон (на лета туды выстаўляюцца амаль усе кветкі, акрамя тых, якія вельмі любяць сонца) і падумвала, што трэба азалію перасадзіць, прымеціць ёй якое халодненькае месца на зіму, і чакаць вясны. 

І што вы думаеце? Палівала тыдні два таму сваю азалію, і тут бац - гляджу, а яна бутон выпусціла! Два тыдні хадзіла як кот ля смятаны, не магла дачакацца, калі распусціцца - на сённяшні дзень вазон выглядае вось так
 
122.89 КБ

І за гэтыя два тыдні налічыла на расліне яшчэ 14 бутонаў.. І гэта тады, калі па законе жанра бутоны павінны былі з'явіцца не раней за люты. Ну што ж, перасадка адкладваецца на невядомы час, а пакуль чакаю буйнай квецені - як толькі, дык адразу пахвалюся :)

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
anka_upala
Jul. 24th, 2011 12:52 pm (UTC)
Вой, ну круць))
bielameta
Jul. 24th, 2011 04:19 pm (UTC)
Шчасця - поўныя штаны, як кажуць ))) Бо трасуся ж над ёй, як повар над суфле)
veragodna
Jul. 25th, 2011 06:34 am (UTC)
Кветкі ўмеюць дзякаваць за любоў :).
bielameta
Aug. 14th, 2011 09:29 am (UTC)
Для мяне такое адкрыццё - поўная нечаканасць! :)
( 4 comments — Leave a comment )