?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Пасьля лета

Гора-гора. Фітонія была вясёлая і расла добра, але завяліся ў ёй мошкі. І я перасадзіла яе - карані прамыла і трошкі патрымала ў слабым растворы марганцоўкі, зямлю пракаліла і зноў пасадзіла, як было. Але ўжо недзе чацьвёрты дзень пасьля перасадкі, а яна не акрыяла. Сядзіць вялая пад шкляной салатніцай. Апырскваю, але пакуль не дапамагае. Перажываю німагу.





***
Гардэнія, тая што доўга сядзела ў слоіку з вадой і не ўкаранялася, наадварот пачуваецца добра. Увесну хутка ўкаранілася ў вільготным пяску пад мокрым пакетам і за лета добра падрасла.



***
Перцаў сабрала штук 9, напэўна, і яшчэ два сьпеюць. Сасьпявалі яны one by one, таму разам увесь ураджай не сфатаграфаваць. Зь іх я зрабіла вострую салатную запраўку. Перцам цяпер я запясьпечана на некалькі гадоў, улічваючы яшчэ пакет папрыкі з Вугоршчыны і слоік сухога перцу зь Італіі, якія мне падарылі :)



Comments

( 4 comments — Leave a comment )
veragodna
Sep. 16th, 2011 09:41 am (UTC)
улічваючы, яшчэ пакет папрыкі з Вугоршчыны і слоік сухога перцу зь Італіі, якія мне падарылі :)
----------
Ну, свой-та самы смачны :).
anka_upala
Sep. 16th, 2011 09:49 am (UTC)
Ну ў мяне як задумана: гэты - у салату, а сухі - у суп ці, калі разбагацею і скончыцца крызіс, у мяса)
Тыя перцы таксама дарагія сэрцу - паколькі падорана)
gloria_sargi
Sep. 16th, 2011 03:54 pm (UTC)
Расскажите, пожалуйста, как ухаживать за гарденией. Мне только что её подарили, а я не представляю.
anka_upala
Sep. 16th, 2011 08:53 pm (UTC)
Я не вялікі спэцыяліст, але проста апырсквала яе часта, бо прачытала, што яна гэта любіць. На сразьняк ня варта ставіць. Часам ў яе жаўцее лісьце і пачынае ападаць, тады трэба трошкі падкісьліць глебу - разьвесьці некалькі крышталікаў лімоннай кіслаты і паліць, але ад недахопу сьвятла таксама можа лісьце гэтак жа жаўцець.

Калі разрасьцецца вялікая і зусім перастане цьвісьці - варта падстрыгчы, каб яе абнавіць. Але гэта на практыцы не спрабавала.
( 4 comments — Leave a comment )