?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Пасьля лета

Гора-гора. Фітонія была вясёлая і расла добра, але завяліся ў ёй мошкі. І я перасадзіла яе - карані прамыла і трошкі патрымала ў слабым растворы марганцоўкі, зямлю пракаліла і зноў пасадзіла, як было. Але ўжо недзе чацьвёрты дзень пасьля перасадкі, а яна не акрыяла. Сядзіць вялая пад шкляной салатніцай. Апырскваю, але пакуль не дапамагае. Перажываю німагу.





***
Гардэнія, тая што доўга сядзела ў слоіку з вадой і не ўкаранялася, наадварот пачуваецца добра. Увесну хутка ўкаранілася ў вільготным пяску пад мокрым пакетам і за лета добра падрасла.



***
Перцаў сабрала штук 9, напэўна, і яшчэ два сьпеюць. Сасьпявалі яны one by one, таму разам увесь ураджай не сфатаграфаваць. Зь іх я зрабіла вострую салатную запраўку. Перцам цяпер я запясьпечана на некалькі гадоў, улічваючы яшчэ пакет папрыкі з Вугоршчыны і слоік сухога перцу зь Італіі, якія мне падарылі :)



Comments

anka_upala
Sep. 16th, 2011 09:49 am (UTC)
Ну ў мяне як задумана: гэты - у салату, а сухі - у суп ці, калі разбагацею і скончыцца крызіс, у мяса)
Тыя перцы таксама дарагія сэрцу - паколькі падорана)