?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Яшчэ раз пра азалію

Помніце, я вам хвалілася сваёй  квітнеючай азаліяй? Прыйшоў час паказаць, што з ёй было далей) Я была прыдумала рабіць здымак вазона кожныя тры тыдні, напрыклад, каб можна было прасачыць эвалюцыю. Ды не выйшла - то ў вазона ніякіх зменаў, то зробленыя фота хто-небудзь добры выдаліць. Але ўсё ж нешта ды можна 

105.16 КБ

Гэта сярэдзінны варыянт - прыкладна пачатак верасня, а можа і раней. З расцюхай усё было добра да тае пары, пакуль не пачало халадаць. Я па інэрцыі праз дзень калі не кожны дзень яе палівала і нават не думала, што ўжо не летняя спека і што трэба ўмерыць паліў і ў выніку вады ў вазоне было настолькі шмат, што расцюха павеслі нас і пачала скідваць лісце.
Я зрабіла па-разумнаму - на дзень перанесла вазон на сонечны балкон. Вечарам мяне чакаў сюрпрыз - амаль усё лісце абпалілася і стала ўсё ў вялікія жоўта-сухія плямы. Было ад чаго разрыдацца. А зямля ў вазоне канешне ж падсохла. 

114.51 КБ

За пару месяцаў расцюха аклемалася, абпаленага лісця ў такім ракурсе не вельмі бачна (сорамна паказваць!), але відавочна, што яна на мяне не вельмі крыўдуе :) Па хітрай схеме палівала па чарзе эпінам і цырконам (такія сабе БАДы для раслінаў), апошні месяц падкармліваю гуматам калія (гэта для хатніх квітнеючых раслінаў). А паколькі пачалі тапіць, тэмпература паветра адносна высокая і яно яшчэ сухое вельмі, то паставіла вазон на паддон з керамзітам, ў які заліваю ваду. Не апрыскваю, бо на кветках ад вады плямы з'яўляюцца.

Мяне настолькі захапіла выхаджванне гэтай расцюхі, што я не вытрымала і завяла яшчэ адну - хацела менавіта з кветкамі белага колеру і таксама махровую. Адзіны мінус - знойдзеная расліна ад самага пачатку была вялікая. Але выбіраць не даводзілася. Яна ў мне ўжо два месяцы, усе "крамныя" бутоны адваліліся, на фота ўжо тыя, што дома распусціліся.

109.71 КБ

Ну хіба не прэлесць?

108.66 КБ

За гэтай расцюхай дагляда такі ж. Адно ёй больш пашанцавала, што зрабіла ёй па навуцы акліматызацыю, як дадому прынесла. чамусці яна больш вады п'е - можа таму, што расліна самая большая за першую. Доўга не магла прызвычаіцца да рытму паліва - баялася заліць, як першую і чакала. пакуль пачнуць вянуць кветкі - першы прызнак, што трэба паліць. Паліва, расцюха вярталася ў прытомнасць, але некаторыя бутоны не вытрылівалі і ўсё ж вялі, а ў другіх даўцелі пялёсткі. Але доўгім шляхам спробаў рытм знойдзены і ўсе бутоны цьфу-цьфу - тарчком і без зжаўцелых пялёсткаў :) 

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
anka_upala
Nov. 24th, 2011 07:56 pm (UTC)
Крута, а ў мяне яшчэ так нічога і не цьвіло.
І лісточкі на гардэіі жаўцеюць (
bielameta
Nov. 24th, 2011 08:01 pm (UTC)
Я чытаю вось гэта форум http://forum.bestflowers.ru/. Шмат карыснага там вычытала - цяпер сама сяброўку па азаліі кансультую :)

Калі я правільна разумею, то да азалія і гардэнія патрэбен у чымсці падобны дагляд. Мой варыянт - можа святла не хапае, ці жалеза. По паспрабуй яе чым падкарміць?
anka_upala
Nov. 25th, 2011 05:08 pm (UTC)
Я і думаю, што сьвятла, бо жаўцець пачала, калі вось такое надвор'е стала. Я ж падкормліваю яе... Пакуль ня ведаю, што рабіць.
( 3 comments — Leave a comment )