?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Падарункі мы кладзем пад елку, карагоды водзім вакол елкі і песні спяваем таксама пра елку. А яшчэ чамусьці на Новы год мы абавязкова набываем вялікую торбу мандарынаў, як быццам у іншыя сезоны яны працяваюць заставацца дэфіцытам, як у савецкія часы.

У еўрапейскіх жа традыцыях святкавання Раства прысутнічаюць, акрамя хвойных і цытрусавых, і іншыя расліны, што надзелены адмысловай сімволікай і звязаны з выкананнем пэўных рытуалаў.


Відаць, найбольшай колькасцю легенд і павер'яў ахутана амяла, расліна-паразіт, якая пасяляецца на дрэвах.



Са старажытных часоў амяла з'яўляецца сімвалам жыцця, апатрапеем і ўвасабленнем міру і згоды. Яе шанавалі як святую расліну кельты, яна прымянялася ў лекавых мэтах. У еўрапейскіх краінах амяла - вельмі папулярнае ўпрыгажэнне на Раство, яе стараюцца абавязкова мець на свята ў доме.



Існуе звычай пацалункаў пад амялой, якая ў старажытнасці лічылася сімвалам скандынаўскай багіні Фрэі, "адказнай" за каханне, прыгажосць і ўрадлівасць. Хрысціянская царква спрабавала забараніць выкарыстанне амялы ў час Раства, але традыцыя перамагла і сёння калядныя кірмашы прапануюць усім жадаючым набыць гэтае няхітрае ўпрыгажэнне.



Асабліва любяць цалавацца пад амялой закаханыя парачкі ў Англіі.

Падуб (вастраліст) вельмі ўдала ўпісваецца ў традыцыйную каларыстыку Раства, дзякуючы сваім бліскучым зялёным лістам і ярка-чырвоным ягадкам.



Галінкі падуба выкарыстоўваліся старажытнымі рымлянамі як падарункі-талісманы, якія абавязкова павінны былі "прыцягнуць" удачу і здароўе. А дарылі іх на свята Сатурналіяў, якое супадала па часе з зімовым сонцастаяннем.
Паводле хрысціянскіх легендаў, галінкі падуба былі ўплецены ў цярновы вянец Хрыста перад распяццем, а яго ягады, што раней былі белымі, пачырванелі менавіта ад пралітай крыві Збавіцеля.
Сёння падуб  шырока выкарыстоўваецца як каляднае ўпрыгажэнне, а часам і замяняе звыклую для нас елку. Таксама яго часта малююць на паштоўках





Пуансеція, ці Калядная зорка. Гэтая расліна - госця з далёкай Мексікі, але ў Еўропе і ЗША - таксама надзвычай папулярны калядны атрыбут.

Можна меркаваць, што папулярнасць сваю яна набыла, дзякуючы яркім чырвоным кветкам, (якія з батанічнага пункту гледжання зусім і не кветкі).



Без легенды тут таксама не абыйшлося. Паводле атцэкскай версіі, пуансеція вырасла на месцы, куды ўпалі кроплі крыві з разбітага няшчасным каханнем сэрца багіні. А хрысціянская легенда, створаная іспанскімі каланістамі, распавядае пра маленькую мексіканскую дзяўчынку, якая ішла на Раство ў царкву, і хацела прынесці нованароджанаму Хрысту букет прыгожых кветак. Але так нічога прыгожага і не знайшла, а таму паклала ў яслі свой сціплы букецік з галінак прыдарожнага кустоўя. І раптам яны ярка зачырванелі... З тых часоў гэтая расліна яшчэ носіць назву "Кветка Святой ночы"



Гэтыя расліны, безумоўна, ўваходзяць у тройку лідэраў сярод атрыбутаў і сімвалаў Раства. Нашмат радзей згадваюць пра марознік, або Калядную ружу. Асабліва папулярным калядным падарункам марознік з'яўляецца ў Греманіі



На гэты раз легенда гаворыць пра няшчаснага пастушка, якому таксама не было чаго паднесці нованароджанаму Хрысту. Небарака горка расплакаўся, і там, дзе на снег упалі яго слёзы, выраслі цудоўныя белыя кветкі.

Таксама выкарыстоўваецца ў якасці каляднага ўпрыгажэння плюшч. Пры гэтым у Англіі плюшч лічыцца раслінай, якая прыносіць удачу жанчынам, у той час як востраліст больш арыентаваны на мужчынскую "аўдыторыю".






Рождественские украшения разных стран;
Креативные идеи к Новому году ;
Гадания на плюще;
Традиционные рождественские растения;
Рождественская звезда, Роза Христа и другие новогодние растения;
Рождественские растения;
Омела - рождественское растение поцелуев;
Молочай красивейший, или пуансеттия;
Новогоднее дерево из живых пуансеттий;
Пуансеттия - рождественская звезда;
Сочельник. Падуб;
Традиция поцелуев под омелой;
Омела белая;
Будем целоваться )));
Морозник на Рождество;
Морозники - ранние звезды

Comments

pani_teklia
Dec. 13th, 2011 05:23 pm (UTC)
Дзякуй! Так, сюды можна дадць яшчэ і гіпеаструм,і "дзекабрыст", праўда, пра іх я не адшукала ніякіх легендаў..