?

Log in

Previous Entry

Абсалютна нечакана падарылі фаленопсіс. Я ў поўнай разгубленасці. Заўсёды лічыла архідэі занадта складанымі для вырошчвання, а тут з'явілася такая прыгажосць... Шкада будзе, калі загіне.

Шаноўныя фрэнды, у каго ёсць вопыт вырошчвання фаленопсісаў - падкажыце, калі ласка, якія найбольш тыповыя памылкі ў іх доглядзе? Што яны любяць, а што не вельмі? Ім даспадобы сонечнае святло ці цень?

Кветка расце ў пластыкавай ёмістасці, у спецыяльным субстраце, у якім відаць даволі шмат каранёў (ці як гэта ў архідэй называецца?). Некаторыя "карані" тырчаць звонку. Ці трэба яе перасаджваць, ці гэта нармальны стан?

Вядома, я магла б зараз спытаць у Гугля, пакапацца ў спецыялізаваных часопісах, але ведаю, што лепей усяго рэальны досвед, а не тэарэтычныя парады.

Таму прашу ў вас дапамогі!



P.S. Карцінка з сеціва, але мой мае падобны колер :)

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
branislavawna
Jun. 27th, 2013 05:05 am (UTC)
Паспрабую трохі параіць
1. Перасаджваць пакуль ня трэба - хай адцьвіце. І гэта будзе ня так хутка.
2. Хаця пішуць, што архідэі можна вырошчваць і ў непразрыстых гаршчках, я б ня раіла. У гіпермаркетах можна купіць празрыстыя шкляныя. Напрыклад, у мяне такія. Іх перавага ў тым, што зьнізу ёсьць дзірка. Бываюць яшчэ і такія. Але яны цэльныя.
3. У працяг мінулага пункту. Важна правільна паліваць архідэі. Я раблю так: час ад часу, калі бачу, што ўжо зямля цалкам высахла, набіраю ў ракавіну ці вялікі рондаль ваду і стаўлю туды гаршчкі. Вада не дастае да верху гаршчка. Могуць так прастаяць і цэлы працоўны дзень - нічога страшнага. Зямля і карані добра прапітваюцца. Калі гаршчок будзе бяз дзіркі, то так ня зробіш. Трэба тады вельмі добра разьлічваць, колькі вады наліваць, каб не пераліць.
4. Вада для паліву мусіць быць цёплая - каля 35 градусаў. Я купіла тэрмометр, у аддзелах для кветак бываюць. Раблю ваду так: частка халоднай з фільтра і частка падагрэтай у чайніку.
5. Пра ўгнаеньні лепш пачытаць на спецыялізаваных сайтах.
6. Наконт асьвятленьня. Яны любяць лепш заходнія ці паўднёвыя вокны. Т.б. любяць сьвятло. Першая мая архідэя згніла, бо стаяла на паліцы і да таго ж у досыць цёмным пакоі. І ёсьць галоўнае правіла: чым болей сонца, тым часьцей паліваць. Т.б. пакуль ёсьць у іх вільгаць, яны будуць яе неяк перапрацоўваць з дапамогай сонечнага сьвятла.
7. Карані звонку - гэта нармальна. Архідэя сілкуецца як вадой, так і паветрам. І сама выбірае, куды пускаць карані. Але канешне ж, калі ўжо перастане ўлазіць з-за іх у гаршчок, трэба рабіць перасадку.
8. Перасадка - асобная тэма. Калі захочаце, апішу свой вопыт, заснаваны на вывучэньні сайтаў :)
9. Ня любяць скразьнякоў.
pani_teklia
Jul. 7th, 2013 06:08 pm (UTC)
Дзякуй за парады! Спадзяюся, ўсё атрымаецца! :)
( 2 comments — Leave a comment )