?

Log in

 Той, што расьце на ўжо былой працы ў вазоне з агароднай зямлёй, вымахаў велічэзны, і на ім былі плодзікі. Здагадваюся, што не адзін. Як мы бачым на фатаздымку, пладоў не вісіць. А чаму? А таму што ў офісе небясьпечна пладаносіць, калі ты ядомы. Нават калі ты вогненны перац. Адразу ўсё будзе спажыта, нават калі яно яшчэ не сасьпела.


                                                                               Мастацкае фота на тэлефон (с) [info]ivan_da_marja 

далей - са здымкамі таксамаCollapse )

Tags:

Сабралі ўраджай!

 Напачатку зімы я тут хвасталася, які ў нас рос  лімон. І вось прыйшла вясна, а разам з ёй і час збіраць наш лімонны ўраджай.

вось такі!Collapse )

***

Мне падаецца (і нават гэта цьвёрдая перакананасьць), што калі кветку перасаджваюць, яе ванітуе. Прынамсі яна так пачуваецца ― кружыцца галава і слабасьць.  Таму ў гэты момант я расьлінам спачуваю і імкнуся “зрабіць усё хутка”.

Учора kamrushepa выдала мне новую кветку на выраст. Як называецца, ня ведаю. Галінка і ў ёй адзін корань. Гэта першая цывілізаваная пакаёвая кветка ў маёй гаспадарцы. Калі ня згадваць гісторыю з гардэніяй .



А так на маім падваконьні гібеюць тры вострыя перцы і карані базіліку, якія я пасадзіла ад шкадаваньня. Сяброўка Іра, будучы ў гасьцях, купіла сьвежы базілік з каранямі ў плястыкоўцы. Траву мы зьелі, а карані я закапала. Рэзультату пакуль ніякага. Увогуле ў мяне тэндэнцыя саджаць карыснае, такое, што потым можна будзе есьці, іншымі словамі, разводзіць дома гарод. Але ўсё адно нічога не расьце.  Перцы настойліва засыхаюць, хоць я і паліваю.

Пакуль багата сьнегу

 Напэўна, двое суседзяў па пад’езьдзе, якія засьпелі мяне за зьбіраньнем сьнегу з лаўкі (шукала, дзе ён можа быць чысты) у пакет, вельмі зьдзівіліся. Ну каму можа спатрэбіцца зімой сьнег ў хаце?

А мне патрэбна: зьбіраюся растапіць і паліваць расьлінкі. Талая вада – структураваная і таму для расьлін мусіць быць карысная.

На лаве сьнегу было ня так і шмат, і мерзлі рукі яго зьбіраць. Урэшце я здагадалася проста некалькі разоў правесьці пакетам зьнізу ўгару па засьнежаным кусьце.

Толькі сёньня вада растала. Зараз пералью яе ў бутэлькі.

Перцы мае ўсё яшчэ маленькія і растуць кепска, але адзін (больш-менш вялікі) вось што прыдумаў:

Лімон

Не так даўно Вольга Браніславаўна цікавілася прывітымі цытрусавымі. Разведка яшчэ не данесла, ці быў налёт на крамку батанічнага сада :) Таму для натхнення пакажу свой лімон. Дрэву ўжо 16 гадоў (што для хатніх цытрусавых досыць шмат, мы былі адзін час думалі, што яму ўжо капут), пладаносіла раней рэгулярна, зараз на старасці гадоў ляніцца. Звычайна на ім было некалькі тузінаў кветак, а лімонаў у выніку вызравала штукі тры-чатыры. Сёлета наш дзядуля гадуе ўсяго адзін, але які:

133.59 КБ
ёсьць у мяне на працы два вазоны
абодва лукавічныя
як называюцца - ня ведаю
лісьце ў іх, як у лукавічных - даўгое і тонекае, але ня жорсткае, а нежнае досыць
кветка вырастае на даўгой сьцябліне і падобная да калакольчыка, ці да крокуса можа, толькі больш акруглая і растапырваецца
мае 2 колераў - белая і бэзавая (у гэтай кветкі больш буйныя)

і вось праблема: ужо другі год вазоны растуць-растуць, зьяўляецца шмат лісьці і потым на іх нападае нейкая ерунда, яны пачынаюць жаўцець-карычневець і ўсё лісьце гіне.

на ніжніх баках лісьцікаў зьяўляюцца такія чорненькія кропачкі, здаецца, яны жывыя

і яны часам на іншыя расьліны пералазяць, кшталту спаціфілума

спрабавала пырскаць рознымі інсектыцыдамі - марна

Восень

 
Некалі ў дзяцінстве чытала апавяданьне пра тое, як хтосьці пашкадаваў маленькую бярозку, выкапаў і пасадзіў у вядро, каб яна перазімавала дома ў цяпле. Ну, і спадзяваўся, што яна прыгожая будзе дома стаяць.  

А яна ўзяла і лісьце скінула, гэтак сама, як і бярозы на дварэ, бо восень наступіла.

Прыроду не падманеш, карацей.

Вось мая гардэнія, якую я ўжо паўгода спрабую разьвесьці. Пасьля таго, як я пасадзіла галінкі ў зямлю, у вазоне завяліся грыбныя камарыкі, якія, падобна, зжэрлі кволыя карані, што галінкі пусьцілі. У выніку мы вянуліся на тую самую стартавую пляцоўку: слоік, вада, галінкі.  



Накрыла слоік плястыкавай бутэлькай (кшталту парнік), паклала на дно срэбранае ўпрыгожаньне (каб вада не псавалася) і зноў чакаю. Але ж позьняя восень…

А я мару пра такі рэзультат:

Перцы

У сваім жж я неяк пісала, што сабралася вырошчваць дома вострыя перцы. Для гэтага я вырасьціла 8 расьлінак на расаду. Сабе пакінула 3 штучкі, а астатнія з імпэтам расхапалі спадарыні-калегі. Цяпер усё мы павязаны ланцугамі сваяцтва цераз іх! Заўжды ёсьць тэма для размовы: “А як ваш перац?”

Праўда, адна ўжо выпала з абоймы. Яе перац зжэр нованабыты кот.
А адзін перац пасадзілі на працы. І ён так ламануўся расьці, што цяпер утрая (!) большы за мой самы вялікі. Хоць я у сваім расьліналюбстве дайшла да такога жыцьця, што купіла для перцаў унівэрсальнае ўгнаеньне для кветак у марным спадзеве на новы год мець ураджай.



На здымках, напэўна, ня вельмі добра бачна розьніца, але можаце палічыць колькасьць лісточкаў.
Першыя перцы - гэта мае. А другі - конь на працы.

Tags: